С 10 июня 2008 года наш сайт посетили 41354 человек. Было просмотрено 1550659 страниц. Вчера нас посетило 273 человек, сегодня — 114. Сейчас на сайте — 9.
ПРА БЕЛАВЕЖСКАЕ ДЗIВА I ЗАПIСКI ЦАРА
Автор: Святлана МІКАЛАЕВА.
Фотаальбом “Белавежскае дзіва” толькі з’явіўся ў продажы, а ўжо выклікаў цікавасць у чытачоў. Яго аўтары – навуковыя супрацоўнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка Ігар Бышнёў і Нацыянальнага парка “Белавежская пушча” Мікалай Чэркас. Кніга выпушчана выдавецтвам “Беларусь” тыражом 3000 экзэмпляраў і прыўрочана да 600-годдзя існавання запаведнасці пушчы. Альбом складаецца з пяці раздзелаў, якія распавядаюць пра гісторыю і сучаснасць прыроднай жамчужыны нашага краю. Большасць здымкаў публікуецца ўпершыню. Адметнае месца займаюць ілюстрацыі цара пушчы – зубра і краявіды першабытнага лесу. Унікальныя фотаматэрыялы расказваюць пра наведванне пушчы знакамітымі асобамі.
Адразу пасля прэзентацыі альбома, якая прайшла 14 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, выданне паступіла ў продаж. Дарэчы, на Гродзеншчыне лепш купляюць беларускамоўныя экзэмпляры, а ў сталіцы шпарчэй разыходзіцца рускамоўны варыянт кнігі. Абодва варыянты маюць пераклад тэксту на англійскую мову ў разліку на замежнага чытача.
– Фотаальбом – вынік шматгадовай упартай працы, – сказаў у размове адзін з аўтараў, навуковец Мікалай Чэркас. – Каб зрабіць рэдкі здымак, даводзілася адмерваць пешшу не адзін кіламетр, суткамі не вылазіць з балота, тыднямі начаваць у лесе. Дапамагае тое, што жыву ў самой пушчы, маю шчасце штодня захапляцца яе прыгажосцю. Сваё зачараванне хараством Белавежскай пушчы мы з Ігарам Бышнёвым пастараліся перадаць усім, каго зацікавіць наша работа
У гэтым жа выдавецтве ў маі выходзіць другая кніга Мікалая Чэркаса ў сааўтарстве з супрацоўнікам музея “Московский Кремль” (Расія) Ірынай Пармузінай “Царскія паляванні ў Белавежскай пушчы”. У яе ўвайшлі новыя, раней не апублікаваныя матэрыялы. Цікава будзе не толькі ўбачыць карціны царскіх паляванняў, але і пазнаёміцца з запісамі, якія вёў у сваім дзённіку апошні расійскі імператар Мікалай II.
Для того чтобы оставить комментарий к статье воспользуйтесь данной формой.
Поля обязательные для заполнения отмечены звездочкой (*).
|
Комментарии