Вопрос-ответ

+375 17 254-77-62

Добыш Татьяна Федоровна (Могилевская область )

Опрос мнений
Устраивает ли вас система учета древесины?




Курсы валют
Вопрос редакции
В НОМЕРЕ:

ПОДАРКИ ОТ ЛЕСНИЧЕГО

СЛЕДЫ ВЕДУТ В … ГОСТИ

ПОЖЕЛАНИЯ СТАРЕЙШИН

ПРИОРИТЕТЫ ОСТАЮТСЯ ПРЕЖНИМИ

ЧЕРЕЗ МАЛЫЕ ПРОЕКТЫ — К БОЛЬШИМ ЦЕЛЯМ

КАК ЗОВУТ ЖИТЕЛЕЙ КРИВОЛЕСА И ТОЛСТОЛЕСА?

СЕРПАНТИН НОВОСТЕЙ

ПТУШКАТЭРАПIЯ

ЦОБ-ЦАБЭ!

С 10 июня 2008 года наш сайт посетили 31977 человек. Было просмотрено 1138792 страниц. Вчера нас посетило 158 человек, сегодня — 123. Сейчас на сайте — .

ЦОБ-ЦАБЭ!

Автор: Адам КАПУСЦІН, член Беларускага саюза журналістаў.

Гэтыя словы можна назваць “рэліктавымі”. Сапраўды, дзе цяпер іх пачуеш? Магчыма, толькі сівенькі дзядок калі-нікалі жартам і вымавіць, заганяючы парсючка ў хлеў ці выправаджваючы карову за браму. Занесеныя вятрамі, гайдамацкімі ды чумацкімі пуцявінамі з далёкіх саляных катакомбаў Крыма, гэтыя кароткія словы чуюцца, як пошчак налыгача. На працягу стагоддзяў яны былі своеасаблівым паролем у славянскім побыце.
Вось бы ў грувасткі воз цяперашняга побыту ды тых надзейных быкоў-буйвалаў, у жылах якіх пульсавала кроў бізонаў! Перакананы, выцягнулі б і нашу скрыпучую “арбу”. Яны ж, крутарогія, шыракалобыя, пад славутае “цоб-цабэ!” неаднойчы выцягвалі з багны розных гістарычных катаклізмаў цэлыя народы, цывілізацыі.
Так, бык, можаце называць буйвал, па праву займае пачэснае месца ў жыцці людзей. Хоць бы як конь ці карова. Ды, без перабольшвання, і як той агонь.
Цоб-цабэ!.. Давайце нагадаем і мы гэтыя словы па той простай прычыне, што 2009 год па ўсходняму календару менавіта і ёсць год Быка-Буйвала.
Упарты, як бык. Магутны, як бык. Марудны, як бык. Наравісты, як бык…
Бадай, мала якая са свойскіх жывёлін мае такую псіхалагічную “палітру”. А бык-бугай можа яшчэ быць і даверлівым, як аленяня, і хітрым, як сто лісаў, і раз’юшаным — мацней за касалапага мішку і, разам з тым, адданым чалавеку. Выпражце каня з аглобляў, пусціце на вольніцу, ды яшчэ ў незнаёмым месцы, — і хваста не ўгледзіце! Той жа бык будзе спакойна пасвіцца ля табара колькі трэба, нягледзячы на тое, што абрыдлае ярмо нацёрла карак да крыві.
Воўк бязбоязна падыходзіць да коней. Там, дзе знаходзяцца быкі, гэтаму драпежніку рабіць няма чаго. Бачылі б вы гэту непаваротлівую жывёліну ў момант небяспекі! Грозны голас, магутны тупат, трэск кустоўя і дрэў, дрыжанне зямлі.
Быку-валу не патрэбен адборны авёс, хрумсткае сена, цёплы хлеў, хаця і ён не супраць гэтага. Дайце ўволю хаця б прэлай саломы — аддзякуе падвоенай сілай.
А які ў яго надзейны і ўтульны бок! Ён ніколі не патурбуе начлежніка, што прытуліўся побач у халодную ноч. Будзе спакойна ляжаць, пакуль гаспадар не ачаломкаецца. Даверлівы, ён, разам з тым, не церпіць здзекаў і знявагі. Бачыў нявопытных пагоншчыкаў, якія ў лютасці лупцавалі быкоў дрынамі, калі тыя раптоўна спыняліся на дарозе. І што з гэтага атрымлівалася? Дарэчы, крутарогія чамусьці любяць ні з таго ні з сяго спыняцца. Валы ў крыўдзе кладуцца на пясок і дрэмлюць гадзінамі, пакуль чалавек не ўтаймуе нервы. Атрымліваецца — вучаць…
Англійскія томі заваявалі паўсвету ў бацінках, падэшва якіх была з бычынай скуры. А хто б ведаў кітайскі рыс, калі б не быкі-працаўнікі? Валы заўжды былі на ўзбраенні многіх армій. Каня ставілі ў хамут пасля чатырох гадоў, бычка можна ўпрагаць ужо гадавічком.
Быў час, калі гэтыя жывёліны замянялі чалавеку самае магутнае цягло. Перайначваючы сказанае, былі своеасаблівымі “машынамі”. “Бралі” такія грузы і цяжары, што гэта не паддавалася ўяўленню. Часта — волакам, бо ніякі траснспарт не вытрымаў бы тае паклажы. Многія гарады, замкі і крэпасці, порты з’явіліся дзякуючы сіле гэтай жывёліны.
Адзіным недахопам была, бадай, марудлівасць. Але яна, як ужо гаварылі, кампенсавалася волатаўскай сілай. Сцвярджэнні адносна яго лютасці да чырвонага колеру — беспадстаўныя.
Пасля апошняй вайны вол і ў нас, беларусаў, таксама быў у пашане. З дапамогай яго аралі, тралявалі з лесу бярвёны, нават выцягвалі танкі і гарматы з балот. Аборы, дзе ўтрымлівалі быкоў, называліся “валоўні”. Жывёлін нават выганялі на начлег. Яны дасягалі вялікай вагі, выратоўваючы гэтым самым людзей і ад голаду.
І як тут не ўспомніць пра Цара жывёл Белавежскай пушчы — аднаго з сімвалаў нашай краіны — зубра. Волат, прыгажун, з гордай паставай і незалежным характарам. Такога быка ў ярмо не запражэш і пад яго цёплым бокам не пагрэешся…
Зрэшты, ці магчыма пералічыць усю каштоўнасць гэтага велікана?.. Чалавек быў удзячны яму заўсёды. Пра гэта сведчаць шматлікія выявы як архітэктурнага, скульптурнага, так і мастацка-выяўленчага характару. Пра яго складзены казкі, міфы, паданні.
Вось які ён, аказваецца, саламяны бычок! Дык жа цоб-цабэ, год надыходзячы!

Комментарии

/ добавить комментарий /

Для того чтобы оставить комментарий к статье воспользуйтесь данной формой.

Поля обязательные для заполнения отмечены звездочкой (*).

Тема:
Ваше имя: *
Текст комментария: *
Введите код изображенный на картинке: *
Гомельская область Брестская область Могилевская область Минская область Гродненская область Витебская область