С 10 июня 2008 года наш сайт посетили 31977 человек. Было просмотрено 1138794 страниц. Вчера нас посетило 158 человек, сегодня — 123. Сейчас на сайте — .
|
Прырода і мы
ПТУШКАТЭРАПIЯ
Автор: Ганна ЧАРНУШЭВІЧ, Слуцкі лясгас.
Снег накрыў ягады, насенне — няма чым ласавацца птушкам. Яны “пацягнуліся” да чалавечага жытла.
Кожны год мая сям’я падкормлівае крылатых сяброў. Вешаем некалькі кармушак з зярнятамі, несалёнае сала, якое так любяць сініцы. Як цікава за імі назіраць праз акно! Прылятаюць з лесу “на сала” і сойкі. Толькі ім кавалак – на два разы дзеўбануць. Цікава назіраць за вельмі прыгожымі зелянушкамі. Гледзячы на птушак, адчуваеш сапраўднае эстэтычнае задавальненне. Знікаюць стомленасць, раздражненне — сапраўдная птушкатэрапія. (Такое задавальненне адчуваю яшчэ, калі назіраю, як працуюць пчолы). Мае дзеці таксама вельмі любяць карміць і назіраць за птушкамі. Кожны раз, ідучы ў школу, а малодшы – у дзіцячы садок, напамінаюць: “Мама, ты толькі не забудзь птушачкам сала павесіць”.
Для того чтобы оставить комментарий к статье воспользуйтесь данной формой.
Поля обязательные для заполнения отмечены звездочкой (*).
|
Комментарии