Гэты матэрыял да старонкі “Мир наших увлечений”, на першы погляд, не падыходзіць. Але выбрыкі баброў — чым не іх захапленне, у якім, здаецца, яны пабілі ўсе рэкорды.
Дзякуем аўтару за трапную ацэнку ўсім вядомай праблемы.
Рэдакцыя “БЛГ”.
За шмат гадоў у лесе бачыў рознае: і камічнае, і трагічнае. Але тое, што бабры згрызлі ўсе слупкі на дзялянцы, уразіла. Сфатаграфаваў. Неяк склаўся вершык, у якім апісана дакладна сітуацыя з захопам лесу бабрамі.
На планёрцы у баброў
Некалькі пытанняў:
Як вадой запоўніць роў
Разам з харчаваннем?
Затапіць які лясок,
Каб былі асіны?
Здабыць гліну і пясок
Для сваёй плаціны...
З канкурэнтамі як быць,
Што прайшлі з бусоллю?!
І рашылі – насаліць
Леснікам без солі.
Цёмнай ночкаю звяркі
Зубы навастрылі,
Спілавалі ўсе слупкі –
Дзялянку адмянілі.
Над краінаю баброў
Свеціцца удача;
Ад нахабных грызуноў
Леснікі ўжо плачуць...
Для того чтобы оставить комментарий к статье воспользуйтесь данной формой.
Поля обязательные для заполнения отмечены звездочкой (*).
Комментарии